Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

каплу́н

(ст.-польск. kapłun, ад чэш. kapün с.-в.-ням. kappūn)

пакладаны певень, якога адкормліваюць на мяса.

капно́дый

(н.-лац. capnodium)

сумчаты грыб сям. капнодыевых, які развіваецца на лісці дуба, ліпы, яблыні, слівы, вішні.

капо́к

(малайск. kapok)

валакно, якое здабываюць з пладоў так званага баваўнянага дрэва і выкарыстоўваюць для набівання матрацаў, выратавальных кругоў, для гукаізаляцыі і інш.

капо́т​1

(фр. capot)

адкідная металічная накрыўка для аховы розных механізмаў ад пылу, вільгаці (напр. к. аўтамабіля).

капо́т​2

(польск. kapota, ад фр. capote)

жаночае хатняе адзенне прасторнага пакрою.

капра́л

(фр. caporal, ад іт. caporale)

воінскае званне малодшага каманднага саставу ў арміях некаторых краін.

капралакта́м

[ад капро(н) + лац. lac, lactis = малако + ам(іны)]

арганічнае азотазмяшчальнае злучэнне гетэрацыклічнага рада; цвёрды крышталічны прадукт, служыць сыравінай для вытворчасці капрону.

капралі́т

(ад гр. kopros = кал + -літ)

акамянелы памёт выкапнёвых пазваночных.

капраста́з

(ад гр. kopros = кал + -стаз)

затрымка калавых мас у кішэчніку.

капрафа́гі

(ад гр. kopros = кал + фагі)

арганізмы, якія харчуюцца экскрэментамі (напр. жук-гнаявік, лічынкі некаторых насякомых).