Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капацыта́цыя

(ад лац. capacitas = здольнасць)

набыццё сперматазоідамі млекакормячых здольнасці да пранікнення праз яйцавую абалонку ў яйцо.

капеі́на

(н.-лац. copeina)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Паўд. Амерыкі; на Беларусі гадуецца як акварыумная.

капела́н

(польск. kapelan, ад с.лац. capellanus)

каталіцкі свяшчэннік пры капліцы або ў арміі.

капелі́раваць

(фр. coupeller, ням. kapellieren)

аддзяляць золата і серабро ад прымесі іншых металаў шляхам прагравання са свінцом у капелі.

капе́ль

(ням. Kapelle)

пасудзіна з порыстых матэрыялаў, у якой капеліруюць.

капельды́нер

(ням. Kapelldiener)

работнік у тэатры, які правярае ўваходныя білеты і сочыць за парадкам.

капельма́йстар

(ням. Kapelmeister)

кіраўнік хору, аркестра; дырыжор.

капепо́ды

(н.-лац. copepoda)

падклас ракападобных, якія насяляюць марскія і прэсныя вадаёмы; служаць ежай для многіх рыб; весланогія ракападобныя.

ка́пер

(гал. kaper)

1) прыватнаўласніцкае судна, якое з ведама свайго ўрада займалася ў ваенны час захопам гандлёвых суднаў праціўніка (да 19 ст.);

2) уладальнік такога судна.

ка́перс

(н.-лац. capparis, ад гр. kapparis)

1) кустовая расліна сям. каперсавых з паўзучымі галінамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках;

2) мн. пупышкі гэтай расліны, якія ў марынаваным выглядзе выкарыстоўваюцца як прыправа.