Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каміса́р

(с.-лац. commissarius)

1) службовая асоба, надзеленая ўрадам якімі-н. спецыяльнымі паўнамоцтвамі (напр. ваенны к.);

2) ураднік са спецыяльнымі абавязкамі на тэрыторыі Беларусі ў 16—17 ст.

каміса́рыя

(ісп. comisaria)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калумбіі.

камісарыя́т

(фр. commissariat)

установа, на чале якой стаіць камісар 1 (напр. раённы ваенны к.).

камі́сія

(польск. komisja, ад лац. commissio)

1) часовы орган з выбарных або прызначаных асоб са спецыяльнымі задачамі і даручэннямі (напр. выбарчая к., экзаменацыйная к.);

2) орган дзяржаўнага кіравання з пэўнымі функцыямі (дзяржаўная планавая к.);

3) даручэнне купіць або прадаць што-н. з пэўнай аплатай за паслугу (напр. здаць рэчы на к.).

камісіяне́р

(фр. commissionnaire)

асоба, якая выконвае гандлёвыя даручэнні за пэўную плату; пасрэднік у здзелцы за кошт камітэнта, але ад свайго імя.

камісу́ра

(лац. commissura)

з’яднанне, злучэнне, спайка ў анатоміі чалавека і жывёл (напр. з’яднанне губ у кутках рота).

камісурато́мія

(ад камісура + -томія)

аперацыя раз’яднання зросшыхся зрослых створак клапанаў сэрца.

каміта́т

(с.-лац. comitatus = вобласць)

найбольш буйная адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў Венгрыі.

камітэ́нт

(лац. committens, -ntis = які даручае)

асоба, якая даручае камісіянеру заключыць якую-н. здзелку (куплю, продаж і інш.).

камітэ́т

(фр. comité, ад лац. committere = даручаць)

1) выбарны орган, які кіруе якой-н. работай (напр. прафсаюзны к.);

2) орган дзяржаўнага кіравання з пэўнымі функцыямі (напр. Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтву).