Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канфуцыя́нства

[ад кіт. Kon-fu-tsy = імя старажытнакітайскага філосафа (6 ст. да н.э.)]

сістэма маральна-філасофскіх поглядаў, заснаваная на вучэнні Канфуцыя, якая вызначае ўзаемаадносіны паміж людзьмі і патрабуе пакоры малодшых старэйшым.

канхастра́кі

(н.-лац. conchostraca)

падатрад жабраногіх ракападобных; дробныя ракі, якія трапляюцца ў вадаёмах, што перасыхаюць.

канхіяло́гія, канхіліяло́гія

(ад гр. konche, -chylion = ракавіна + -логія)

раздзел заалогіі, які вывучае ракавіны сучасных і вымерлых малюскаў, плечаногіх і іншых жывёл.

канхо́іда

(ад гр. konche = ракавіна + -оід)

мат. плоская крывая, якая атрымліваецца пры павелічэнні або памяншэнні радыус-вектара кожнага пункта дадзенай крывой на адзін і той жа адрэзак.

канцане́та

(іт. canzonetta = песенька)

невялікая канцона 3.

ка́нцлер

(ням. Kanzler, ад с.-лац. cancellarius)

1) кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі ў Вялікім княстве Літоўскім, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі, член паноў-рады;

2) вышэйшая службовая асоба ў некаторых краінах;

3) прэм’ер-міністр у Аўстрыі і Германіі.

канцо́на

(іт. cancone)

1) род лірычнага верша ў італьянскай і старафранцузскай паэзіі сярэдніх вякоў;

2) свецкая шматгалосая песня эпохі Адраджэння, блізкая простым складам да народнай;

3) вакальная або інструментальная п’еса з напеўнай мелодыяй.

канцыля́рыя

(с.-лац. cancellaria)

аддзел установы, які займаецца справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела.

канцыні́зм

(ад лац. concinnere = правільна аб’ядноўваць)

кірунак у традыцыйнай логіцы, прадстаўнікі якога намагаліся зліць логіку з псіхалогіяй.

канцыяна́л

(с.-лац. cantionale, ад лац. cantio = спяванне)

зборнік шматгалосых рэлігійных песнапенняў евангелісцкай царквы для сумеснага выканання царкоўным хорам і абшчынай.