Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

катэго́рыя

(лац. categoria, ад гр. kategoria = выказванне, суджэнне)

1) навуковае паняцце, якое выражае найбольш агульныя і істотныя сувязі з’яў рэчаіснасці (напр. к. прычыннасці);

2) група з’яў, прадметаў або асоб, аб’яднаных агульнымі прыкметамі (напр. узроставая к.).

катэ́дж

(англ. cottage)

невялікі жылы дом у прыгарадзе, звычайна з мансардай і зямельным участкам.

катэ́дэр-сацыялі́зм

(ням. Katheder-socializmus, ад Katheder = кафедра + Socializmus = сацыялізм)

кірунак у нямецкай палітычнай эканоміі 2-й пал. 19 ст., прадстаўнікі якой прапаведавалі з універсітэцкіх кафедр буржуазны рэфармізм.

катэна́ны

(ад лац. catena = ланцуг)

хімічнае злучэнне з дзвюх або болын цыклічных малекул, звязаных паміж сабой як звёны ланцуга.

катэна́рыя

(н.-лац. catenaria)

ніжэйшы грыб сям. бластакладыевых, які развіваецца на раслінных і жывёльных рэштках, паразітуе на беспазваночных жывёлах, водарасцях.

катэно́ід

(ад лац. catena = ланцуг + -оід)

мат. паверхня, якая ўтвараецца вярчэннем ланцуговай лініі вакол прамой, што з’яўляецца воссю гэтай лініі.

катэпсі́ны

(ад гр. kathepso = пераварваю)

ферменты, якія каталізуюць расшчапленне пептыдаў і бялкоў у клетках і тканках жывых арганізмаў.

ка́тэр

(англ. cutter)

1) невялікае самаходнае судна для розных мэт (спартыўных, прамысловых, ваенных і інш.);

2) ваенна-марская парусна-грабная парусна-вяслярная шлюпка.

катэры́я

(фр. coterie = гурток)

1) узброены атрад наёмнікаў у сярэдневяковай Еўропе;

2) уст. група асоб, якая ставіла перад сабой якія-н. своекарыслівыя мэты.

ка́тэт

(гр. kathetos = адвес)

мат. старана прамавугольнага трохвугольніка, што прылягае да прамога вугла.