Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карбацыклі́чны

(ад карба- + гр. kyklos = кольца);

к-ыя злучэнні — арганічныя рэчывы, малекулы якіх маюць цыклы (кольцы), пабудаваныя з атамаў вугляроду.

карбі́ды

(ад карба- + гр. eidos = выгляд)

злучэнні металаў і некаторых металоідаў з вугляродам (напр. к. жалеза — цэментыт, к. крэмнію — карбарунд).

карбо́лавы

[ад карба- + лац. ol(eum) = алей]

які змяшчае ў сабе раствор фенолу;

к-ая кіслата — арганічнае злучэнне араматычнага рада, ядавітая вадкасць класа фенолаў, выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі.

карбо́н

(ад лац. carbo, -onis = вугаль)

пяты перыяд палеазою, які пачаўся каля 350 млн. гадоў таму назад і працягваўся каля 70 млн. гадоў.

карбо́навы

(ад лац. carbo, -onis = вугаль);

к-ыя кіслоты — арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць карбаксільную групу (напр. бензойная кіслата).

карбу́нкул

(лац. carbunculus = вугольчык)

1) уст. каштоўны камень чырвонага колеру, чырвоны гранат;

2) гнойнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі.

карбюрава́ць

(фр. carburer)

праводзіць карбюрацыю.

карбюра́тар

(фр. carburateur)

1) прыбор у рухавіку ўнутранага згарання для ўтварэння гаручай сумесі;

2) тое, што і карбюрызатар.

карбюра́цыя

(фр. carburation)

прыгатаванне гаручай сумесі з вадкага паліва і паветра ў карбюратары.

карбюрыза́тар

(ад лац. carbo = вугаль + urare = паліць)

матэрыял, які служыць для цэментавання (узбагачэння вугляродам) паверхні вырабаў са сталі.