Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кавале́рыя

(фр. cavalerie)

конніца, коннае войска;

лёгкая к. — конніца з лёгкаўзброеных воінаў;

цяжкая к. — конніца з цяжкаўзброеных воінаў.

кавалье́р

(фр. cavalier)

насып уздоўж дарогі, канала або канавы.

кавалька́да

(фр. cavalcade)

група коннікаў на прагулцы.

каварда́к

(рус. кавардак, ад цюрк. kavyrdak = смажанае мяса)

сумятня, неразбярыха.

каварыя́нса

(ад ка- + лац. variare = відазмяняць)

статыстычны паказчык у біяметрыі, які характарызуе сумесную зменлівасць дзвюх прымет.

каварыя́нт

(ад ка- + варыянт)

лік, алгебраічны выраз, які пры пэўным ператварэнні велічынь, з якімі звязаны, змяняецца па строгіх правілах, пераважна па лінейных законах.

каварыя́цыя

(ад ка- + варыяцыя)

сумесная зменлівасць дзвюх прымет у біяметрыі.

каваса́кі

(яп. kavasaki)

тып далёкаўсходняга рыбалавецкага маторна-паруснага судна.

каваці́на

(іт. cavatina)

невялікая сольная вакальная п’еса лірычнага характару ў оперы і араторыі.

кавелі́н

[ад іт. W. Covelli = прозвішча іт. хіміка (1790—1825)]

мінерал класа сульфідаў сіняга колеру; медная руда.