Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капры́с

(фр. саргісе)

тое, што і капрычыо.

капрыфіка́цыя

(лац. caprificatio, ад caprificus = фігавае дрэва)

метад, які забяспечвае апыленне і плоданашэнне культурнага інжыру.

капрыфо́лій, капрыфо́ль

(лац. caprifolium)

павойная кустовая расліна сям. бружмелевых з пахучымі ружовымі або жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Еўропе і Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

капры́чыо

(іт. саргіссіо = літар. капрыз, прыхамаць)

муз. інструментальная п’еса свабоднай будовы ў віртуозным стылі.

капсаме́р

(ад лац. capsa = каробачка + -мер)

структурная адзінка капсіда, якая складаецца з адной або некалькіх бялковых малекул.

ка́псель

(ням. Kapsel)

вогнетрывалая каробка, прызначаная для абпальвання паліваных керамічных вырабаў з фарфору і фаянсу.

капсі́д

(ад лац. capsa = каробачка)

бялковая абалонка віруса, якая ахоўвае нуклеінавую кіслату ад знешніх уздзеянняў.

ка́псула

(лац. capsula = каробачка)

1) аддзяляльная частка касмічнага лятальнага апарата, якая дасягае паверхні нябеснага цела;

2) абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца прыгатоўваецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме;

3) анат. тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.

капсулатамі́я

(ад капсула + -тамія)

тое, што і артратамія.

ка́псуль

(фр. capsule, ад лац. capsula = каробачка)

тонкі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам, якое загараецца ад удару і запальвае зарад у патронах, снарадах.