Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каме́рцыя

(лац. commercium = гандаль)

дзейнасць, у аснове якой ляжыць ажыццяўленне афіцыяльна дапушчальных гандлёвых аперацый, што прыносяць камерсанту прыбытак.

камеры́стка

(іт. camerista)

пакаёўка, служанка пры пані ў буржуазна-дваранскім побыце.

ка́мер-кале́гія

(ням. Kammerkollegium)

заснаваная Пятром і установа, якая ведала дзяржаўнымі даходамі.

ка́мер-лаке́й

(ням. Kammerlackei)

старшы прыдворны лакей.

ка́мер-фрэ́йліна

(ням. Kammerfräulein)

прыдворнае званне для дачок саноўнікаў у царскай Расіі.

ка́мер-фур’е́р

(ням. Kammerfurier)

прыдворны чыноўнік шостага рангу ў царскай Расіі.

ка́мер-ю́нкер

(ням. Kammerjunker)

малодшае прыдворнае званне ў царскай Расіі і некаторых іншых манархічных дзяржавах.

каме́та

[лац. cometa, ад гр. kometes (aster) — хвастатая (зорка)]

нябеснае цела ў выглядзе абкружанага туманнай абалонкай яркага ядра са светлай паласой у форме хваста.

каметало́гія

(ад камета + -логія)

галіна астраноміі, якая вывучае рух, будову і развіццё камет.

камето́лаг

(ад камета + -лаг)

спецыяліст у галіне каметалогіі.