Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калейдафо́н

(ад гр. kalos = прыгожы + eidos = выгляд + -фон)

прыбор для даследавання гукавых ваганняў.

кале́ка

(цюрк. kalyk)

чалавек, які страціў якую-н. частку цела або здольнасць валодаць ёю ці наогул мае які-н. фізічны недахоп.

кале́ктар

(п.-лац. collector = збіральнік)

1) установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго-н. па падведамасных арганізацыях (напр. бібліятэчны к.);

2) шырокі канал або труба для збору і адводу вадкасці або газаў, якія паступаюць з іншых каналаў або труб (каналізацыйны к);

3) вузел электрычнай машыны, дзе адбываецца ператварэнне пераменнага току ў пастаянны;

4) падземная галерэя, якая пракладваецца пад паверхняй вуліц для ўкладкі кабеляў або труб.

калектывіза́цыя

(рус. коллективизация, ад лац. collectivus = збіральны)

аграмаджванне;

к. сельскай гаспадаркі — аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі.

калектыві́зм

(рус. коллективизм, ад лац. collectivus = збіральны)

таварыскае супрацоўніцтва, заснаванае на свядомым падпарадкаванні асабістых інтарэсаў грамадскім.

калекты́ў

(лац. collectivus = збіральны)

аб’яднанне людзей, звязаных сумеснай працай, агульнымі мэтамі і інтарэсамі (напр. к. настаўнікаў, к. мастацкай самадзейнасці).

калекты́ўны

(лац. collectivus)

1) уласцівы калектыву, агульны, сумесны;

2) прызначаны для калектыву.

кале́кцыя

(лац. collectio = збіранне)

размешчаныя ў пэўнай сістэме якія-н. аднародныя прадметы, што маюць гістарычную, навуковую, мастацкую цікавасць (напр. к. мінералаў, к. манет).

калекцыяне́р

(фр. collectionneur, ад лац. collectio = збіранне)

збіральнік калекцый.

калекцыяні́раваць

(фр. collectionner, ад лац. collectio = збіранне)

збіраць калекцыю (напр. к. насякомых).