Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

патрыёт

(гр. patriotes = зямляк, суайчыннік)

той, хто любіць сваю радзіму.

патрылака́льны

(ад лац. pater, -tris = бацька + лакальны);

п. шлюб — звычай пражывання мужа і жонкі ў абшчыне мужа.

патрыліне́йны

(ад лац. pater, -tris = бацька + лінія)

заснаваны на сваяцтве па бацькоўскай, мужчынскай лініі (напр. п. род).

патрыманія́льны

(лац. patrimonialis)

спадчынны, родавы.

патрымо́ній, патрымо́ніум

(лац. patrimonium = спадчына, маёмасць)

спадчынная родавая маёмасць.

патры́нія

(н.-лац. patrinia)

травяністая расліна сям. валяр’янавых, якая расце ва Усх. Сібіры.

патры́стыка

(н.-лац. patristica, ад лац. pater, -tris = бацька)

вучэнне першых хрысціянскіх тэолагаў, якія ў 2—3 ст. заклалі асновы царкоўнай дагматыкі, тэалогіі і філасофіі хрысціянства.

патрысты́чны

(ад патрыстыка);

п-ая літаратура — творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, ідэолагаў патрыстыкі (2—8 ст.).

па́трыца

(ням. Patrize)

рэльефная, выпуклая форма (у процілегласць паглыбленай — матрыцы) для друкавання або ціснення (у тым ліку прыгатавання матрыц).

патры́цый

(лац. patricius)

1) прадстаўнік радавітай знаці, арыстакрат у Стараж. Рыме;

2) асоба, якая належала да гарадской арыстакратыі ў сярэдневяковай Зах. Еўропе.