Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пне́ўма

(гр. pneuma = дыханне)

сіла, якая рэгулюе дыханне і пульс (у старажытнагрэчаскай натурфіласофіі і медыцыне).

пнеўмааўтама́тыка

(ад гр. pneuma = дыханне + аўтаматыка)

раздзел аўтаматыкі, які распрацоўвае і прымяняе сродкі аўтаматычнага рэгулявання (кіравання), дзе перадача сігналаў ажыццяўляецца пры дапамозе сціснутага паветра.

пнеўмагра́ма

(ад гр. pneumon = лёгкае + -грама)

графічны паказ дыхальных рухаў грудной клеткі, якія характарызуюць работу лёгкіх (параўн. кардыяграма).

пнеўмагра́фія

(ад гр. pneuma = дыханне + -графія)

запіс дыхальных рухаў грудной клеткі пнеўмографам (гл. таксама спіраграфія).

пнеўмаканіёзы

(ад гр. pneumon = лёгкія + konia = пыл)

група прафесійных захворванняў лёгкіх, абумоўленых працяглым удыханнем вытворчага пылу (напр. антракоз, бісіноз, сілікоз).

пнеўмакасцю́м

(ад гр. pneuma = дыханне + касцюм)

герметызаваны высотны вышынны касцюм лётчыка.

пнеўмако́кі

(ад гр. pneumon = лёгкае + kokkos = зерне)

шарападобныя бактэрыі (з групы дыплакокаў), якія з’яўляюцца ўзбуджальнікамі пнеўманіі.

пнеўмаміко́з

(ад гр. pneumon = лёгкія + мікоз)

хвароба лёгкіх, якая выклікаецца паразітычнымі грыбамі.

пнеўмані́я

(н.-лац. pneumonia, ад гр. pneumon = лёгкае)

запаленне лёгкіх.

пнеўмасклеро́з

(ад гр. pneumon = лёгкае + склероз)

разрастанне злучальнай тканкі лёгкіх, якое выклікае паніжэнне дыхальнай здольнасці лёгкіх.