Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пэ́йсы

(ст.-яўр. pē’ōs, мн. pē’āh = канцы валасоў галавы)

1) доўгія пасмы валасоў ля скроняў, якія пакідаюцца непадстрыжанымі (у патрыярхальных яўрэяў);

2) разм. доўгія раскудлачаныя валасы.

пэ́ндзаль

(польск. pędzel, ад ням. Pinsel)

прылада для фарбавання, малявання або мазання ў выглядзе прымацаванага да ручкі пучка шчаціння, валасоў або шэрсці.

пэр

(англ. peer, фр. pair, ад лац. par = роўны)

званне прадстаўнікоў вышэйшага дваранства ў Англіі і Францыі; у Францыі ліквідавана ў 1789 г., у Англіі існуе і зараз.