пэ́йсы

(ст.-яўр. pē’ōs, мн. pē’āh = канцы валасоў галавы)

1) доўгія пасмы валасоў ля скроняў, якія пакідаюцца непадстрыжанымі (у патрыярхальных яўрэяў);

2) разм. доўгія раскудлачаныя валасы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)