прабабілі́зм
(ад лац. probabilis = імаверны)
1) філасофская канцэпцыя, прыхільнікі якой сцвярджаюць, нібы чалавек не можа здабыць цалкам дакладных ведаў і павінен задавальняцца верагоднымі, праўдападобнымі;
2) казуістычнае вучэнне езуітаў, якое апраўдвала ўсякія паводзіны, абы толькі яны не былі асуджаны царквою.
праба́нд
(ням. Proband)
зыходная асоба ў генеалогіі пэўнага роду.
праба́цыя
(лац. probatio = праверка)
юр. умоўнае асуджэнне ў шэрагу краін.
прабі́раваць
(ням. probieren = прабаваць)
1) вызначаць колькасць металу ў рудах, сплавах;
2) ставіць пробу на залатыя, плацінавыя і сярэбраныя вырабы.
прабле́ма
(гр. problema = задача)
1) тэарэтычнае або практычнае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання (напр. п. асваення космасу, п. выхавання);
2) нешта цяжка вырашальнае (напр. дамашняя п.).
праблема́тыка
(гр. problematikos = які датычыць пытанняў)
сукупнасць праблем.
праблематы́чны
(гр. problematikos = які датычыць пытанняў)
магчымы, але не даказаны; няпэўны;
п-ае суджэнне — суджэнне, якое выражае магчымасць або верагоднасць сцвярджэння, але не яго бясспрэчную неабходнасць.
правакава́ць
(лац. provocare)
1) падбухторваць каго-н. да дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў;
2) штучна выклікаць якія-н. праяўленні хваробы, напр. прыступ малярыі.
правака́тар
(лац. provocator = які кідае выклік)
1) тайны агент, які дзейнічае шляхам правакацыі;
2) асоба, якая падбухторвае да чаго-н. са здрадніцкімі мэтамі.
правака́цыя
(лац. provocatio = выклік)
1) здрадніцкае падбухторванне каго-н. да дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў (напр. ваенная п.);
2) штучнае выкліканне якіх-н. праяў хваробы.