Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыапулі́ды

(н.-лац. priapulida)

група ніжэйшых чарвей, роднасная нематгельмінтам; арганізмы з нерасчлененым целам даўжынёй ад 2 мм да 10 см; пашыраны ва ўмераных зонах Сусветнага акіяна і на вялікіх глыбінях у экватарыяльнай зоне.

прыва́тны

(польск. prywatny, ад лац. privatus)

1) які належыць пэўнай асобе, не грамадскі, не калектыўны;

2) які датычыць каго-н. асабіста, асабісты (напр. п-ая перапіска);

3) адзінкавы, не агульны, не тыповы (напр. п. выпадак).

прыватыза́цыя

(ад лац. privatus = прыватны)

перадача (продаж) дзяржаўных прадпрыемстваў, сродкаў транспарту, жылых будынкаў і г.д. у прыватную ўласнасць.

прыва́т-дацэ́нт

(ням. Privatdozent, ад лац. privatim docens = які навучае прыватна)

вучонае званне пазаштатнага выкладчыка вышэйшай школы ў Расійскай імперыі і некаторых іншых краінах.

прывіле́я

(польск. przywilej, ад лац. privilegium)

1) перавага, дадатковае права, якога не маюць іншыя;

2) грамата, якая ў 14—17 ст. выдавалася асобам, класам, гарадам на выключныя правы ў карыстанні чым-н.

прыёр

(лац. prior = першы, старэйшы)

настаяцель у каталіцкіх мужчынскіх манастырах.

прыз1

(фр. prix = вартасць, цана)

узнагарода пераможцу ў спаборніцтве, конкурсе (спартсмену, артысту, фільму і г.д.).

прыз2

(фр. prise)

маёмасць непрыяцеля або кантрабанда, захопленыя на моры ў час вайны.

прызёр

(фр. priseur)

удзельнік спаборніцтваў, які атрымаў прыз1.

пры́зма

(гр. prisma = літар. тое, што распілавана)

1) мнагаграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі і бакавымі гранямі — паралелаграмамі;

2) частка аптычнага прыбора ў выглядзе прадмета такой формы з празрыстага рэчыва.