Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пытлява́ць

(польск. pytlować, ад pytel = рухомае сіта ў млыне)

дробна размолваць зерне і прасейваць муку.

пы́ха

(польск. pycha)

ганарыстасць, фанабэрыстасць.

пы́цель

(польск. pytel < чэш. pytel, ад с.-в.-ням. buitel)

1) рухомае сіта ў млыне, праз якое прасейваецца мука;

2) пытляваная мука.