Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

поганафо́ры

(н.-лац. pogonophora)

тып беспазваночных жывёл падраздзела другаснаротых, якія вядуць амаль нерухомы спосаб жыцця на дне мора.

-поды, -подыі

(гр. pus, podos = нага)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «канечнасць», «органы перамяшчэння».

по́дыум, по́дый

(лац. podium, ад гр. podion = памост, падвышэнне)

1) узвышэнне ў старажытнарымскім цырку з крэсламі для імператара, сенатараў і іншых высокапастаўленых асоб;

2) узвышэнне для натуры ў скульптараў, мастакоў.

по́за

(фр. pose)

1) пастава цела;

2) перан. прытворства, няшчырыя паводзіны (напр. фальшывая п.).

пойнт

(англ. point)

пустацелы стальны цыліндр для адтайвання парай мёрзлых парод.

по́йнтэр

(англ. pointer, ад point = паказваць напрамак)

парода вялікіх паляўнічых сабак з кароткай гладкай поўсцю.

по́кер

(англ. poker)

від гульні ў карты, у якой прымаюць удзел ад 2 да 6 асоб.

по́ла

(англ. polo)

1) спартыўная камандная гульня ў мяч клюшкамі верхам на конях;

2) тое, што і ватэрпола.

полакіуры́я

(ад гр. pollakis = частка + -урыя)

частае мочаспусканне, якое назіраецца пры хваляванні, цяжарнасці, некаторых хваробах.

полі-, палі-

(гр. poly = многа)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «многа».