Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-пор

(гр. poros = праход, адтуліна)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «адтуліна», «праход».

пораскапі́я

(ад поры- + -скапія)

вывучэнне размераў, канфігурацыі і размяшчэння пор скуры чалавека ў крыміналістыцы.

порт

(фр. port, ад лац. portus)

1) спецыяльна абсталяванае месца для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту суднаў;

2) партовы горад.

порт2

(англ. port, port-hole)

адтуліна ў борце судна для гарматных ствалоў у даўніх ваенных суднах або для пагрузачна-разгрузачных работ у транспартных суднах.

по́рта

(іт. porto)

паштова-тэлеграфныя расходы, якія аплачваюцца заказчыкамі, кліентамі.

по́рта-фра́нка

(іт. porto franco = свабодны порт)

порт, горад або прыморскі раён, у межах якога ўвоз і вываз замежных тавараў робіцца без аплаты пошлін.

портландцэме́нт

(ад англ. Portland = назва паўвострава ў Англіі + цэмент)

самы пашыраны від цэменту, які складаецца ў асноўным з сілікатаў кальцыю.

по́ртэр

(англ. porter)

гатунак моцнага і гаркаватага чорнага піва.

по́рцік

(лац. porticus)

крытая галерэя з калонамі, звычайна пры ўваходзе ў будынак (параўн. лоджыя, перыстыль).

по́рцыя

(польск. porcja, ад лац. portio = частка)

1) пэўная колькасць чаго-н., якая прызначаецца па норме (напр. п. вады, п. корму);

2) страва або напітак, разлічаныя на аднаго чалавека ў рэстаране ці сталовай (напр. п. кашы, п. марожанага).