Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́ла

(англ. polo)

1) спартыўная камандная гульня ў мяч клюшкамі верхам на конях;

2) тое, што і ватэрпола.

полакіуры́я

(ад гр. pollakis = частка + -урыя)

частае мочаспусканне, якое назіраецца пры хваляванні, цяжарнасці, некаторых хваробах.

полі-, палі-

(гр. poly = многа)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «многа».

поліагрэга́тны

(ад полі- + агрэгат)

які складаецца з рэчываў, што знаходзяцца ў розных агрэгатных станах.

поліакрыланітры́л

(ад полі- + акрыланітрыл)

сінтэтычны палімер, прадукт палімерызацыі акрыланітрылу.

поліакрыла́ты

(ад полі- + акрылаты)

сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі эфіраў акрылавай кіслаты.

поліалефі́ны

(ад полі- + алефіны)

сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі алефінаў.

поліамі́ды

(ад полі- + аміды)

сінтэтычныя палімеры, у якіх змяшчаюцца амідныя групы.

поліартры́т

(ад полі- + артрыт)

адначасовае або паслядоўнае захворванне многіх суставаў.

полібазі́т

(ад полі- + гр. basis = аснова)

мінерал класа сульфасолей шаравата-чорнага колеру; руда серабра.