Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́гада

(парт. pagode, ад санскр. bhagōdē = святая)

будыйскі або індуісцкі храм у выглядзе павільёна або шматяруснай вежы ва Усх. і Паўд-Усх. Азіі.

пагаме́нт

(іт. pagamento)

фін. плата наяўнымі грашыма.

па́ган

(ад гр. pagos = лёд + on = якое існуе)

сукупнасць арганізмаў у тоўшчы лёду, якія звычайна знаходзяцца ў стане анабіёзу.

пагана́тум

(н.-лац. pogonatum)

лістасцябловы мох сям. палітрыхавых, які расце на пясчаных, пясчана-гліністых і гліністых агаленнях у лясах і на адкрытых месцах.

пагіна́цыя

(ад лац. pagina = старонка)

нумарацыя старонак кнігі, рукапісу і інш.

па́гра

(н.-лац. pagrus)

рыба сям. спаравых, якая водзіцца ў Атлантычным, паўночнай частцы Індыйскага і Ціхага акіянаў.