Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пай

(цюрк. pay = частка)

доля, якая ўносіцца ў агульную справу кожным яе ўдзельнікам.

пайкіласматы́чны

(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + osmos = ціск)

п-ыя жывёлы — жывёлы, якія маюць такі ж асматычны ціск вадкасцей унутранага асяроддзя, як і ў навакольнай вадзе (прасцейшыя, кольчатыя чэрві, малюскі, ігласкурыя); параўн. гомайасматычны.

пайкілатэ́рмны

(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + -тэрмны);

п-ыя жывёлы — жывёлы з пераменлівай тэмпературай цела, якая мяняецца пад уплывам тэмпературы навакольнага асяроддзя і звычайна роўная ёй (беспазваночныя, кругларотыя, рыбы, земнаводныя і паўзуны); халаднакроўныя жывёлы (параўн. гамаятэрмны).

пайкілацыто́з

(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + -цытоз)

мед. наяўнасць у перыферычнай крыві эрытрацытаў не круглай, а якой-н. іншай формы (авальнай, грушападобнай і інш.).