Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пахігна́та

(н.-лац. pachygnatha)

павук сям. тэтрагнатавых, які жыве ў паніжаных месцах, на берагах вадаёмаў, у імху, пад камянямі, на траве і кустах.

пахідэ́рмія

(гр. pachydermia = таўстаскурасць)

паталагічнае патаўшчэнне скуры, слановасць.

пахідэ́рмы

(гр. pachydermos = таўстаскуры)

таўстаскурыя жывёлы.

пахікарпі́н

(ад гр. pachys = вялікі, спелы + karpos = плод)

алкалоід, які змяшчаецца ў некаторых раслінах, напр. у сафоры; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

пахікладо́н

(н.-лац. pachycladon)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. трэйбарыевых, якая трапляецца ў планктоне асобных прэсных вадаёмаў.

пахіменінгі́т

(ад гр. pachys = моцны + менінгіт)

запаленне цвёрдай абалонкі галаўнога і спіннога мозгу.

пахіпо́ды

(гр. pachypus, -odos = таўстаногі)

таўстаногія жывёлы.

пахісто́з

(ад гр. pachys = моцны + osteon = косць)

патаўшчэнне касцей і адначасовае пацяжэнне іх за кошт разрастання кампактнай тканкі, якое ўласціва водным жывёлам.

пахіто́са

(ісп. pajitas = саломінкі)

тоненькая папяроса з тытуню, загорнутага ў ліст кукурузы.

пахіцэфа́лія

(ад гр. pachys = моцны + -цэфалія)

галава з моцнай пляскатасцю патыліцы.