Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пат1

(фр. pat, ад лац. pactum = умова, дагавор)

становішча ў шахматнай гульні, калі адзін з партнёраў не можа зрабіць чарговага ходу, не падставіўшы пад удар свайго караля (партыя лічыцца нічыйнай).

пат2

(фр. pate = цеста)

разнавіднасць пасцілы.

пата-, -пат

(гр. pathos = боль, пакута)

першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з болем, хваробай.

патагене́з

(ад пата- + -генез)

паслядоўнасць узнікнення і развіцця ў арганізме паталагічнага працэсу ці хваробы ў цэлым.

патаге́нны

(ад пата- + -генны)

хваробны, хваробатворны;

п-ыя мікробы — мікробы, якія выклікаюць хваробы ў чалавека і жывёл.

патагнамані́чны

(ад пата- + гр. gnomikos = павучальны)

характэрны, тыповы для дадзенай хваробы.

паталагі́чны

(ад паталогія)

1) які мае адносіны да паталогіі;

п-ая анатомія — навука, якая вывучае змены будовы тканак і органаў у чалавека і жывёл, абумоўленыя рознымі захворваннямі;

2) перан. хваравіта-ненармальны.

патало́гія

(ад пата- + -логія)

1) адхіленне ад нормы жыццядзейнасці арганізма, а таксама навука аб хваробных працэсах, адхіленнях у арганізме;

2) перан. адхіленне ад нормы ў чым-н. (напр. п. паводзін).

патамабіёнты

(ад гр. potamos = рака + біёнты)

арганізмы, якія жывуць у рэках.

патамало́гія

(ад гр. potamos = рака + -логія)

раздзел гідралогіі сушы, які займаецца вывучэннем рэк.