Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пан

(польск. pan)

1) памешчык у дарэвалюцыйнай Беларусі, а таксама гаспадар, начальнік у адносінах да прыслугі, падначаленых;

2) форма ветлівага звароту ў Польшчы, а на Беларусі форма звароту да грамадзян іншых краін.

пан-

(гр. pan = усё)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да ўсяго», «які ахоплівае ўсё».

панагі́я

(гр. panagia)

нагрудны знак праваслаўных архірэяў у выглядзе невялікай упрыгожанай іконы на ланцужку.

панайкуме́нны

(ад пан- + гр. oikeo = жыву, насяляю);

п-ыя віды — сусветна пашыраныя віды раслін і жывёл (касмапаліт 2).

па́накс

(н.-лац. panax)

травяністая расліна сям. араліевых з патоўшчаным коранем, пальчатаскладаным лісцем і дробнымі кветкамі ў парасоніку, пашыраная ва Усх. Азіі і ўмераных зонах Паўн. Амерыкі; лекавая, адзін з відаў — жэньшэнь.

панаксамі́т

(ад фр. panne = сорт гладкай матэрыі + аксаміт)

тонкі аксаміт з бліскучай паверхняй, якая атрымліваецца ў выніку начосу ворсу ў адзін бок.

пана́ма

(фр. panama, ад Panama = назва краіны ў Цэнтр. Амерыцы)

1) летні шыракаполы капялюш;

2) буйное палітычнае і фінансавае махлярства з подкупам службовых асоб (слова ўзнікла ў сувязі са злоўжываннямі французскай кампаніі, якая будавала Панамскі канал).

панамерыкані́зм

(ад пан- + н.-лац. America = Амерыка)

палітычная дактрына, якая прапагандуе стварэнне ваенна-палітычнага блоку ўсіх краін Амерыкі на чале са ЗША.

панарабі́зм

(ад пан- + арабізм)

палітычная дактрына, якая прапагандуе аб’яднанне ўсіх арабскіх краін і народаў.

панара́ма

(ад пан- + гр. horama = відовішча)

1) выгляд мясцовасці з вышыні;

2) вялікая карціна, якая ахоплівае ўвесь круг гарызонту і сумяшчаецца з аб’ёмнымі макетамі прадметаў на пярэднім плане; размяшчаецца ў круглай зале з цэнтральнай агляднай пляцоўкай і стварае ілюзію рэальнай прасторы (напр. Севастопальская п.);

3) перан. шырокае апісанне якіх-н. падзей у мастацкім творы, прэсе, кіно (напр. п. зарубежных падзей);

4) аптычная прылада для павелічэння дакладнасці наводкі гарматы.