па́ўза
(лац. pausa, ад гр. pausis = спыненне)
перапынак у гутарцы, у гучанні музычнага твора.
паўлі́н
(ад лац. pavo)
вялікая паўднёваазіяцкая птушка сям. фазанавых са стракатым апярэннем і доўгім веерападобным хвастом.
паўло́ўнія
(н.-лац. paulownia)
лістападнае дрэва сям. бігноніевых з буйным лісцем, пашыранае пераважна ва Усх. Азіі; у Еўропе вырошчваецца як дэкаратыўнае.
па́ўндаль
(англ. poundal)
адзінка сілы ў сістэме англійскіх мер, роўная 0,138255 ньютана.
па́ўпер
(лац. pauper = бедны)
кніжн. бядняк, пазбаўлены сродкаў для існавання.
паўперыза́цыя
(ад лац. pauper, -eris = бедны)
кніжн. масавае збядненне працоўных.
паўперы́зм
(ад лац. pauper, -eris = бедны)
кніжн. галеча, жабрацтва.
паўрапо́ды
(н.-лац. pauropoda)
падклас мнаганожак, пашыраны амаль ва ўсіх геаграфічных зонах, акрамя пустынь і тундры.
паўша́льны
(ням. pauschal)
узяты ў цэлым, цалкам;
п-ая сума — агульная сума без дыферэнцыравання на яе састаўныя часткі.