Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паэ́зія

(гр. poiesis = творчасць)

1) мастацкая, пераважна вершаваная творчасць, а таксама творы, напісаныя вершаванай мовай;

2) сукупнасць вершаваных твораў якога-н. народа, паэта, часу;

3) перан. што-н. прыгожае, узвышанае.

паэ́ма

(гр. poiema = тварэнне)

1) вялікі вершаваны твор з апавядальным або лірычным сюжэтам;

2) муз. невялікая інструментальная п’еса свабоднай будовы лірычнага ці лірыка-апавядальнага характару.

паэ́т

(лац. poeta, ад гр. poietes = тварэц, аўтар)

1) пісьменнік, які працуе ў жанры паэзіі, аўтар вершаваных твораў;

2) перан. чалавек узвышанай, паэтычнай натуры.

паэтызава́ць

(фр. poétiser, ад лац. poeta < гр. poietes = тварэц, аўтар)

выражаць што-н. паэтычнымі сродкамі, падаваць у паэтычным, узнёслым выглядзе; успрымаць паэтычна каго-н., што-н.

паэтыза́цыя

(фр. poétisation, ад лац. poeta < гр. poietes = тварэц, аўтар)

адлюстраванне, паказ чаго-н. паэтычнымі сродкамі, у паэтычным, узнёслым выглядзе, з ідэалізацыяй; успрыняцце паэтычна каго-н., чаго-н.

паэ́тыка

[(гр. poietike (techne) = майстэрства паэзіі)]

1) раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і прыёмы паэтычнай творчасці (напр. п. жанру);

2) паэтычная манера, уласцівая паэту, літаратурнаму напрамку (напр. п. Я. Купалы, п. рамантызму).

паэты́чны

(гр. poietikos)

1) які мае адносіны да паэзіі (напр. п. зборнік);

2) поўны хараства, прыгажосці (напр. п. пейзаж);

3) надзелены ўзвышаным пачуццём да прыгожага (напр. п-ая натура).

паэтэ́са

(фр. poétesse)

жанчына-паэт.