Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калеаспо́рый

(н.-лац. caleosporium)

базідыяльны грыб сям. мелампсоравых, які развіваецца на розных раслінах.

калеахе́тэ

(н.-лац. coleochaete)

пласціністая або ніткаватая зялёная водарасць сям. калеахетавых, якая пасяляецца на падводных раслінах, ракавінах малюскаў, камянях.

кале́га

(лац. collega)

асоба аднолькавай з кім-н. прафесіі, спецыяльнасці, таварыш па працы або занятках.

кале́гіум

(лац. collegium = таварыства, супольнасць)

закрытая сярэдняя або вышэйшая навучальная ўстанова ў 16—18 ст. у Зах. Еўропе, Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім.

кале́гія

(лац. collegium = таварыства, супольнасць)

1) адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган (напр. к. міністэрства, рэдакцыйная к.);

2) аб’яднанне асоб некаторых прафесій (напр. к. адвакатаў);

3) тое, што і калегіум;

4) назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі 18 ст. (напр. ваенная к.).

калегія́льнасць

(ад калегіяльны)

прынцып і метад кіравання, якое ажыццяўляецца групай упаўнаважаных асоб (калегіяй), кожны з якіх нясе персанальную адказнасць за пэўную сферу дзейнасці.

калегія́льны

(с.-лац. collegialis)

які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб (к-ае кіраўніцтва).

кале́дж

(англ. college)

вышэйшая або сярэдняя навучальная ўстанова ў Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах; на Беларусі ствараюцца з 1990 г.

кале́ж

(фр. collège)

сярэдняя школа ў Францыі, Бельгіі і некаторых іншых краінах.

калейдаско́п

(ад гр. kalos = прыгожы + eidos = выгляд + -скогі)

1) аптычная прылада-цацка, у якой можна наглядаць змену розных каляровых узораў;

2) перан. хуткая змена падзей, уражанняў.