Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капіталіза́цыя

(фр. capitalisation, ад лац. capitalis = галоўны)

1) пераход на капіталістычны шлях развіцця; укараненне форм капіталістычнай гаспадаркі;

2) ператварэнне прыбавачнай вартасці ў капітал.

капіталі́зм

(ад лац. capitalis = галоўны)

грамадскі лад, пры якім асноўныя сродкі вытворчасці належаць класу капіталістаў.

капіталі́ст

(фр. capitaliste, ад лац. capitalis = галоўны)

прадстаўнік пануючага класа капіталістычнага грамадства, які валодае капіталам.

капіта́ль

[ад лац. (scriptura) capitalis]

лацінскае пісьмо вялікімі літарамі, якія характарызуюцца простымі лініямі.

капіта́льны

(лац. capitalis = галоўны)

1) асноўны, галоўны; істотны, карэнны (напр. к-ае будаўніцтва, к. рамонт);

2) грунтоўны, значны, важны (напр. к. твор).

капіта́н

(с.-лац. capitaneus, іт. capitano)

1) самае высокае званне малодшага афіцэра;

2) камандзір судна;

3) кіраўнік спартыўнай каманды (напр. к. футбольнай каманды).

капітанава́ць

(фр. capitonner)

абіваць мяккую мэблю скурай, тканінай такім чынам, каб абіўка ўтварала чатырохвугольнік з гузікамі.

капіта́н-лейтэна́нт

(ад капітан + лейтэнант)

афіцэрскае званне ў ваенна-марскім флоце, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта.

капі́тул

(лац. capitulum)

1) калегія духоўных асоб пры епіскапе ў каталіцкай і англіканскай царкве;

2) калегія кіруючых асоб манаскага ордэна;

3) установа, якая займалася ўзнагароджваннем ордэнамі ў царскай Расіі.

капітулява́ць

(лац. capitulare = дамаўляцца)

1) аб’яўляць капітуляцыю 1;

2) перан. адмаўляцца ад працягу барацьбы, адступаць перад цяжкасцямі (напр. к. у спрэчцы).