кала́пс
(лац. collapsus = які страціў прытомнасць)
1) раптоўнае моцнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю;
2) катастрафічнае сцісканне масіўнай зоркі пад уздзеяннем сіл прыцяжэння (гравітацыйны к.);
3) татальнае разбурэнне важных жыццядзейных сувязей і цэласці якога-н. утварэння або сістэмы, грамадства або дзяржавы; катастрофа, пагібель.
калапса́ры
(ад лац. collapsus = які страціў прытомнасць)
«чорныя дзіркі», целы невялікіх памераў са шчыльнасцю рэчыва 1014—1015 г/см3, якія ўтварыліся ў выніку гравітацыйнага (гл. гравітацыя) калапсу масіўнай зоркі.
калапсатэрапі́я
(ад калапс + тэрапія)
хірургічныя метады лячэння туберкулёзу.
каларату́ра
(іт. coloratura)
упрыгожванне вакальнай мелодыі хуткімі, тэхнічна цяжкімі пасажамі, трэлямі, руладамі; здольнасць голасу выконваць іх.
каларго́л
[ад гр. kolla = клей + лац. arg(entum) = серабро + -ол]
лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры гнойных захворваннях.
каларыза́тар
(ад лац. calor = цяпло)
частка цыліндра ўнутранага згарання, у якой выпарваецца і запальваецца паліва.
каларыза́цыя
(ад лац. calor = цяпло)
пакрыццё металічных вырабаў алюмініевым слоем, каб засцерагчы іх ад карозіі.
калары́йнасць
(ад лац. calor = цяпло)
колькасць калорый у чым-н. (напр. к. паліва, к. харчовага прадукту).
калары́метр
(ад лац. calor = цяпло + -метр)
прыбор для вымярэння колькасці цеплаты (у калорыях), якая вылучаецца або паглынаецца целам.
каларыме́трыя
(ад лац. calor = цяпло + -метрыя)
раздзел фізікі, які займаецца вымярэннем цеплаёмістасці розных цел.