Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палеаантрапало́гія

(ад палеа- + антрапалогія)

раздзел антрапалогіі, які вывучае выкапнёвыя рэшткі чалавека.

палеаантрапо́лаг

(ад палеа- + антраполаг)

спецыяліст у галіне палеантрапалогіі.

палеаа́нтрапы

(ад палеа- + -антрап)

прадстаўнікі другой ступені ў эвалюцыі чалавека, якія змянілі архантрапаў і папярэднічалі неаантрапам.

палеабата́ніка

(ад палеа- + батаніка)

раздзел палеанталогіі, які вывучае выкапнёвыя расліны.

палеабіягеагра́фія

(ад палеа- + біягеаграфія)

раздзел палеанталогіі, які вывучае заканамернасці прасторавага рассялення арганізмаў у геалагічным мінулым.

палеабіяло́гія

(ад палеа- + біялогія)

навука аб арганічным свеце мінулых геалагічных эпох.

палеабіяцэно́з

(ад палеа- + біяцэноз)

прыродная сукупнасць арганізмаў, якія жылі разам і захаваліся ў выкапнёвым стане.

палеавулкані́зм

(ад палеа- + вулканізм)

вулканічная дзейнасць мінулых геалагічных эпох.

палеагеагра́фія

(ад палеа- + геаграфія)

навука, якая вывучае фізіка-геаграфічныя ўмовы мінулых геалагічных эпох.

палеагеамарфало́гія

(ад палеа- + геамарфалогія)

раздзел геамарфалогіі, які вывучае рэльеф Зямлі ў мінулыя геалагічныя эпохі.