Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каталіты́чны

(гр. katalytikos = які садзейнічае разлажэнню)

які мае адносіны да каталізу.

каталіцы́зм

(с.-лац. catholicismus, ад гр. katholikos = галоўны, усеагульны)

адзін з найбольш пашыраных кірункаў у хрысціянстве (побач з праваслаўем і пратэстантызмам), які ўзначальвае рымскі папа.

катало́г

(лац. catalogus, ад гр. katalogos = спіс, пералік)

спіс якіх-н. прадметаў (кніг, карцін, музейных экспанатаў і інш.), складзены ў пэўным парадку (напр. бібліятэчны к.).

ката́льпа

(англ. catalpa, ад індз. kutulpa = акрыленая галава)

лістападнае дрэва сям. бігноніевых з буйным лісцем, пашыранае ў Японіі, Кітаі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

катамара́н

(англ. catamaran, ад тамільск. kattumaran = звязаныя калоды)

1) паруснае або маторнае судна з двух карпусоў, звязаных агульнай палубай, ці з аднаго корпуса з паплаўкамі-балансірамі за бортам;

2) невялікае спартыўнае судна, катэр такой жа формы.

катамарфо́з

(ад ката- + -марфоз)

кірунак эвалюцыйнага працэсу, звязаны са зменай умоў асяроддзя і спрашчэннем агульнай будовы арганізма.

ката́мнез

(гр. katamnemoneuo = запамінаю)

інфармацыя аб хворым, якая збіраецца пасля заканчэння папярэдняга назірання.

ката́нгенс

(н.-лац. cotangens, ад лац. со = разам + tangens = датычны)

мат. адна з трыганаметрычных функцый, тангенс дадатковага вугла.

катаніза́цыя

(ад фр. coton = бавоўна)

перапрацоўка лубянога валакна (ільну, канапель і інш.) у катанін.

катані́н

(фр. cotonnine, ад coton = бавоўна)

бавоўнападобная маса, атрыманая з валокнаў ільну, канапель і інш.