Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

касмало́гія

(ад космас + -логія)

вучэнне пра будову і развіццё Сусвету, а таксама раздзел астраноміі, прысвечаны гэтаму вучэнню.

касмана́ўт

(ад космас + -наўт)

удзельнік палёту ў космас.

касмана́ўтыка

(ад космас + -наўтыка)

1) сукупнасць галін навукі і тэхнікі, якія забяспечваюць асваенне космасу;

2) палёты ў касмічнай прасторы.

касмапалі́т

(гр. kosmopolites = грамадзянін свету)

1) прыхільнік касмапалітызму, асоба, якая адмаўляе сваю прыналежнасць да якой-н. нацыянальнасці;

2) расліна або жывёла, якая жыве па ўсім зямным шары.

касмапаліты́зм

(ад гр. kosmopolites = грамадзянін свету)

ідэалогія, якая прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры.

касма́рыум

(н.-лац. cosmarium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.

касматро́н

(ад космас + -трон)

прыбор для паскарэння руху іонаў (пратонаў).

касмафі́зіка

(ад космас + фізіка)

тое, што і астрафізіка.

касмахі́мія

(ад космас + хімія)

навука, якая вывучае хімічны састаў касмічных цел і акаляючай іх прасторы, а таксама хімічныя працэсы, што працякаюць у космасе.

касмацэ́нтр

(ад космас + цэнтр)

цэнтр падрыхтоўкі і правядзення касмічных палётаў.