Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каксі́т

(ад лац. соха = сцягно)

запаленне тазасцегнавога сустава ў чалавека.

ка́ктусы

(лац. cactus, ад гр. kaktos)

сямейства травяністых або кустападобных паўднёвых раслін класа двухдольных з бязлістымі сакавітымі зялёнымі сцёбламі, пакрытымі калючкамі, з яркімі кветкамі.

кактэ́йль

(англ. cocktail = літар. пеўнеў хвост)

1) напітак з сумесі розных спіртных вырабаў (віна, лікёру, каньяку) з цукрам і вострымі прыправамі;

2) безалкагольны напітак з сумесі малака, фруктовага соку, марожанага.

какцы́ды

(н.-лац. coccoidea, ад гр. kokkis, -idos = костачка)

падатрад раўнакрылых насякомых, які аб’ядноўвае чарвяцоў і шчытовак; шкодзяць сельскагаспадарчым культурам і лесу.

какцыдыёз

(ад какцыдыі)

хвароба жывёл, часам чалавека, якая выклікаецца какцыдыямі.

какцы́дыі

(н.-лац. coccidiida, ад гр. kokkis, -idos = костачка)

атрад прасцейшых класа спаравікоў; паразітуюць у клетках эпітэлію жывёл.