Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карэля́т

(ад лац. con- = разам + relatus = аднесены)

адзін з суадносных, узаемна звязаных паміж сабой членаў карэляцыі.

карэля́тар

(ад с.-лац. correlatio = карэляцыя)

прыбор для аўтаматычнага вылічэння ўзаемнай сувязі незалежных працэсаў.

карэляты́ўны

(н.-лац. correlativus)

які знаходзіцца ў карэляцыі з чым-н., суадносны (напр. к-ыя пары слоў).

карэля́цыя

(с.-лац. correlatio)

узаемная сувязь, суадноснасць прадметаў, паняццяў або з’яў.

карэо́псіс

(н.-лац. coreopsis, ад гр. kore = зрэнка + opsis = выгляд)

травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі, цёмна-пурпуровымі або карычневымі кветкамі ў кошыках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

карэспандава́ць

(польск. korespondować, ад с.-лац. correspondere = адпавядаць)

1) адпавядаць чаму-н., суадносіцца з чым-н.;

2) перапісвацца з кім-н.

карэспандэ́нт

(с.-лац. correspondens, -ntis = які адпавядае)

1) супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі;

2) асоба, якая вядзе з кім-н. перапіску;

3) асоба або ўстанова (фірма, банк), якая выконвае фінансавыя, камерцыйныя даручэнні для другой асобы або ўстановы (за кошт апошніх).

карэспандэ́нцыя

(с.-лац. correspondentia)

1) паведамленне, допіс, дасланыя ў газету, часопіс;

2) пісьмы, паштова-тэлеграфныя адпраўленні;

3) перапіска паміж асобамі, установамі.

карэ́та

(польск. kareta, ад іт. carretta)

закрыты чатырохколы чатырохколавы конны экіпаж на рысорах.

карэ́тка

(ад іт. carretta = каляска)

рухомая частка некаторых механізмаў, машын, апаратаў (напр. к. пішучай машынкі).