Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кантэста́тар

(ад лац. contestor = клічу ў сведкі)

свяшчэннаслужыцель або веруючы ў каталіцкай царкве, які не згодны з пунктам погляду рэлігійных вярхоў на сацыяльна-палітычныя пытанні.

кантэста́цыя

(ад фр. contester = пярэчыць; сумнявацца)

1) дыскусія, спрэчка па грамадскіх і мастацкіх праблемах;

2) выражэнне пратэсту, асабліва ў палітычным руху, творчасці, рэлігіі;

3) саперніцгва, конкурс.

кануля́рыі

(ад гр. konus = конус + laros = прыемны)

клас вымерлых кішачнаполасцевых жывёл тыпу кнідарый з ракавінай у выглядзе чатырохграннай піраміды, рэшткі якіх трапляюцца ў адкладах палеазою.

канурба́цыя

(ад лац. con = з, разам + urbs = горад)

група блізка размешчаных і цесна звязаных паміж сабой гарадоў; разнавіднасць агламерацыі 3.

кану́фер

(ад перс. käränfi)

травяністая расліна сям. складанакветных, пашыраная пераважна на Каўказе, у Малой Азіі; выкарыстоўваецца ў кулінарыі і для барацьбы са шкоднымі насякомымі.

канфабуля́цыя

(лац. confabulatio = размова)

парушэнне памяці (разнавіднасць парамнезіі), пры якім яе прагалы запаўняюцца фантастычнымі выдумкамі.

канфака́льны

(ад лац. con = з, разам + фокус)

які мае агульны фокус (напр. арбіты планет з’яўляюцца канфакальнымі крывымі).

ка́нфар

(гр. kantharos)

старажытнагрэчаскі кубак для віна з дзвюма вертыкальнымі ручкамі.

канфарма́цыя

(лац. conformatio)

геаметрычныя формы, якія прымаюць малекулы арганічных злучэнняў пры свабодным вярчэнні асобных фрагментаў малекул вакол простых вугляродных сувязей.

канфармі́зм

(ад лац. conformis = падобны)

прыстасавальніцтва, пасіўнае прыняцце існуючага парадку і пануючых поглядаў, беспрынцыповае прытрымліванне таго, што насаджаецца насаджваецца сілай аўтарытэту.