Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карыяты́п

(ад карыя- + тып)

сукупнасць храмасом дыплоіднага набору, характэрнага для клетак дадзенага віду раслінных або жывёльных арганізмаў.

карэ́

(фр. carré = літар. квадрат)

1) баявое пастраенне пяхоты ў выглядзе чатырохвугольніка, якое прымянялася ў еўрапейскіх арміях 17—19 ст. для адбіцця атак кавалерыі;

2) перан. што-н. у форме чатырохвугольніка (напр. гарлавіна жаночай кашулі).

карэа́льны

(ад лац. correus = саўдзельнік)

які датычыць абавязацельства, што ўскладае адказнасць за выкананне яго на ўсіх даўжнікоў разам і на кожнага з іх паасобку.

карэ́ктар

(лац. corrector = папраўшчык)

работнік выдавецтва, які займаецца чытаннем і праўкай карэктуры.

карэ́ктны

(ад лац. correctus = папраўлены)

ветлівы, тактоўны (напр. к-ая заўвага, к-ыя паводзіны).

карэкту́ра

(лац. correctura)

1) выпраўленне памылак у друкарскім наборы;

2) адбітак з друкарскага набору, прызначаны для выпраўлення памылак.

карэкты́ў

(фр. correctif, ад лац. correctus = папраўлены)

частковае змяненне чаго-н., папраўка (напр. унесці карэктывы ў план).

карэкці́раваць

(рус. корректнровать, ад лац. correctus = папраўлены)

1) уносіць папраўкі ў што-н. (напр. к. стральбу);

2) выпраўляць памылкі ў друкарскім наборы (карэктуры).

карэ́кцыя

(лац. correctio)

выпраўленне, частковае змяненне чаго-н. (напр. к. зроку).

карэло́метр

[ад карэл(яцыя) + -метр]

прыбор для вымярэння (вылічэння) карэляцыйных функцый выпадковых працэсаў.