Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кантра́льта

(іт. contralto)

1) самы нізкі жаночы голас;

2) спявак з такім голасам.

кантралява́ць

(фр. controler)

праводзіць кантроль, правяраць, сачыць за правільнасцю дзеянняў каго-н., чаго-н.

кантрама́рка

(фр. contremarque)

талон узамен білета на права ўваходу ў тэатр, цырк і інш.

кантрапо́ст

(іт. contraposto)

малюнак фігуры чалавека, у якім становішча адной часткі цела кантрастна проціпастаўлена становішчу іншай (напр. верхняя частка тулава паказана ў павароце, а ніжняя франтальна).

кантрапу́нкт

(іт. contrappunto)

1) тое, што і поліфанія;

2) мелодыя, якая гучыць адначасова з асноўнай мелодыяй;

3) аддзел тэорыі музыкі пра разнавіднасці і правілы поліфаніі.

кантра́рны

(лац. contrarius)

процілеглы, супраціўны;

к-ыя суджэнні — процілеглыя суджэнні, якія выключаюць адно другога.

кантра́ст

(фр. contraste)

1) рэзка выражаная процілегласць;

2) рэзкая розніца ў яркасці або колеры прадметаў (у фатаграфіі і жывапісе).

кантрафа́кцыя

(лац. contrafactio = падробка)

1) перавыданне чужога твора без згоды аўтара;

2) уст. падробка твораў літаратуры, мастацтва;

3) выкарыстанне чужых знакаў на сваіх таварах з мэтай увесці ў зман пакупнікоў і атрымаць даход.

кантрацэ́пцыя

[ад контра + лац. (con)ceptio = зачацце]

метады і сродкі пазбягання цяжарнасці.

кантрда́нс

(фр. contredance, ад англ. country-dance = літар. сялянскі танец)

даўнейшы танец, які выконваўся чатырма, шасцю або васьмю парамі, а таксама музыка да гэтага танца.