Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палюдаме́нт

(лац. paludamentum = вайсковы плашч)

1) доўгі прамавугольны плашч з засцежкай на плячы, які насілі ў Стараж. Рыме;

2) тэатр. занавес, які заслона, якая ўтварае над сцэнай нібыта скляпенне.

палю́цыя

(лац. pollutio)

міжвольнае вывяржэнне семені ў мужчын, якое адбываецца ў сне.

па́ля

(польск. pal < с.-в.-ням. pfal, ад лац. palus)

забіты ў грунт слуп, які служыць апорай у розных збудаваннях.

паляндві́ца

(польск. polędwica)

мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбетніка.

палярагра́ма

(ад лац. polaris = палярны + -грама)

крывая залежнасці сілы току ад напружання, якую атрымліваюць пры дапамозе палярографа.

палярагра́фія

(ад лац. polaris = палярны + -графія)

электрахімічны метад аналізу, які грунтуецца на вымярэнні залежнасці паміж сілай току і канцэнтрацыяй рэчыва, што абумоўлівае гэты ток.

паля́рны

(с.-лац. polaris)

1) які знаходзіцца на полюсе або ў раёне полюса (напр. п-ая станцыя, п. дзень);

2) перан. супрацьлеглы (напр. п-ыя погляды).

паляро́граф

(ад лац. polaris = палярны + -граф)

прыбор для паляраграфіі.

паляро́ід

(ад с.-лац. polaris = палярны + -оід)

святлафільтр са штучна вырабленага матэрыялу ў выглядзе тонкай плёнкі з празрыстых крышталёў, дзе адбываецца падвойнае пераламленне праменяў і палярызацыя святла.

палярыза́тар

(ад палярызацыя)

аптычнае ўстройства, у якім адбываецца палярызацыя святла.