Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

картэ́ль

(фр. cartel, ад іт. cartello)

1) аб’яднанне прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці з мэтай забяспечыць панаванне на рынках збыту;

2) уст. пісьмовы выклік на дуэль.

ка́ртэр

(англ. carter)

металічная каробка, якая засцерагае рухавік унутранага згарання ад пашкоджання і забруджвання.

картэ́рыя

(н.-лац. carteria)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая трапляецца ў неглыбокіх прэсных вадаёмах, азёрах.

картэ́сы

(ісп. cortes)

парламент у Іспаніі, а таксама ў Партугаліі да 1911 г.

карт-бла́нш

(фр. carte blanche = белы аркуш)

1) чысты бланк, падпісаны асобай, якая дае іншай асобе права запоўніць яго;

2) перан. неабмежаванае паўнамоцтва.

карумпі́раваны

(ад карумпіраваць)

прасякнуты карупцыяй.

карумпі́раваць

(лац. conrumpere)

падкупляць каго-н. грашыма або іншымі матэрыяльнымі дабротамі (гл. карупцыя).

кару́нд

(ням. Korund, ад санскр. kuruvinda = рубін)

вельмі цвёрды мінерал, разнавіднасцямі якога з’яўляюцца рубін, сапфір, тапаз.

кару́нкі

(ст.-польск. koronki, korunki)

тэкстыльныя ажурнасеткавыя вырабы, у якіх узор утвараецца перапляценнем нітак (ільняных, шаўковых і інш.); выкарыстоўваюцца для аздобы бялізны, адзення.

кару́пцыя

(лац. corruptio)

подкуп, прадажнасць службовых асоб, палітычных дзеячаў і чыноўнікаў дзяржаўнага апарату.