Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

картуля́рыі

(с.-лац. chartularia, ад лац. charta = грамата)

зборнікі копій грамат, якімі ў перыяд сярэдневякоўя ў Зах. Еўропе юрыдычна афармляліся пераважна зямельныя падараванні на карысць царквы.

карту́на

(польск. kartun, ад ням. Kattun = бавоўна)

уст. баваўняная тканіна.

карту́ш

(фр. cartouche, ад іт. cartoccio = скрутак)

скульптурнае або графічнае ўпрыгожанне ў выглядзе дэкаратыўна акаймаванага шчыта або не да канца разгорнутага скрутка з эмблемай, гербам, надпісам і інш.

картызо́н

(ад лац. cortex = кара)

гармоны кары наднырачнікаў з групы кортыкастэроідаў, прадукт ператварэння ў арганізме другога гармону — гідракартызону; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

картыка́льны

(ад лац. cortex, -icis = кара);

к-ая рэакцыя — змены ў паверхневым слоі яйца ў адказ на ўздзеянне сперматазоіда.

ка́ртынг

(англ. carting)

спартыўная гонка на аўтамабілях тыпу карт, а таксама пляц для такіх гонак.

карты́цыум

(н.-лац. carticium)

губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які пасяляецца на драўніне, на пабудовах з сырога лесаматэрыялу.

картэ́ж

(фр. cortège)

урачыстае шэсце, выезд (напр. вясельны к.).

картэзія́нства

(ад картэзіянцы)

філасофскае вучэнне Р. Дэкарта, прадстаўніка дуалізму, якое характарызавалася механістычным дэтэрмінізмам, рацыяналізмам і скептыцызмам.

картэзія́нцы

[ад лац. Cartesius = лацінізаваная форма прозвішча фр. філосафа R. Descartes (1596—1650)]

паслядоўнікі картэзіянства.