Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́мы

(ням. Kamm = літар. грэбень)

узгоркі, складзеныя сартаванымі слаістымі пяскамі, галечнікам і гравіем, якія сустракаюцца ў месцах, дзе некалі праходзіў край мацерыковых леднікоў.

камюніке́

(фр. communiqué)

афіцыйнае паведамленне, пераважна па пытаннях міжнароднага значэння.

камялі́на

(н.-лац. commelina)

травяністая расліна сям. камялінавых з сінімі кветкамі ў суквеццях, пашыраная на Далёкім Усходзе; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях.