Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кашта́н

(польск. kasztan < с.-в.-ням. kastāne < лац. castanea, ад гр. kastanon)

дрэва сям. букавых, пашыранае ў субтропіках, якое дае плады ў выглядзе буйнога арэха, а таксама плод гэтага дрэва.

каштары́с

(польск. kosztorys, ад koszt)

фінансавы дакумент, дзе вызначаецца план прыбыткаў і выдаткаў.

кашто́ўнасць

(ад каштоўны)

1) каштоўная рэч;

2) важнасць, значнасць чаго-н.

кашто́ўны

(ад кошт)

1) які дорага каштуе, мае вялікую цану (напр. к-ыя камяні);

2) які мае важнае, істотнае значэнне (напр. к-ая прапанова).

кашырава́ць

(фр. cacher = затуляць)

апрацоўваць механічна кніжны блок.

кашэ́рны

(ад ідыш košer < ст.яўр. kāšēr = чысты)

дазволены рэлігійнымі законамі для ўжывання ў ежу (у веруючых яўрэяў).