Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́сія

(лац. cassia, ад гр. kasia)

травяністая расліна сям. бабовых з жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў тропіках і субтропіках, лісце і плады якой выкарыстоўваюцца як слабіцельны сродак.

ка́ска1

(фр. casque, ад ісп. casco)

металічны шлем для засцярогі галавы (у ваенных, пажарнікаў, будаўнікоў, шахцёраў і інш.).

ка́ска2

(іт. casco = шлем)

страхаванне перавозачных сродкаў (суднаў, самалётаў, аўтамабіляў, вагонаў, цыстэрн і інш.).

каска́д

(фр. cascade, ад іт. cascata)

1) вадаспад, які падае ўступамі;

2) асобы цыркавы прыём падзення з каня;

3) перан. імклівы паток чаго-н. (напр. к. слоў).

каскадзёр

(фр. cascadeur)

1) выканаўца цыркавога прыёму падзення з каня (каскаду 2);

2) дублёр артыста кіно, які выконвае тэхнічна цяжкія і небяспечныя трукі (бег па стрэхах вагонаў, саскокванне на хаду з каня і г.д.).

каске́тка

(фр. casquette)

лёгкі мужчынскі галаўны ўбор з казырком і аколышкам.

касмаго́нія

(гр. kosmogonia = паходжанне свету)

раздзел астраноміі, які вывучае паходжанне і развіццё нябесных цел і іх сістэм.

касмагра́фія

(гр. kosmographia = апісанне свету)

уст. апісанне Сусвету ў кнігах; сукупнасць кароткіх звестак з астраноміі, метэаралогіі, геаграфіі і геалогіі.

касмадро́м

(ад космас + -дром)

спецыяльна абсталяваная пляцоўка для запуску касмічных караблёў.

касмакла́дыум

(н.-лац. cosmokladium)

каланіяльная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая трапляецца ў сфагнавых балотах і дыстрофных вадаёмах.