Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канані́чны

(лац. canonicus, ад гр. kanon = норма, правіла)

1) які з’яўляецца канонам; прызнаны царквой у якасці свяшчэннага пісання;

2) перан. цвёрда ўстаноўлены, прыняты за ўзор.

кана́па

(польск. kanapa, ад фр. canapé)

від мяккай мэблі для сядзення і ляжання (са спінкай і падлакотнікамі).

канарэ́йка

(рус. канарейка, ад фр. canari)

пеўчая птушка атрада вераб’іных з ярка-жоўтым апярэннем, якая водзіцца на Канарскіх астравах, а ў Еўропе больш вядомая як пакаёвая.

канасаме́нт

(фр. connaissement)

дакумент аб прыняцці грузаў, які выдаецца адпраўшчыку пры перавозцы грузу марскім шляхам (параўн. рэцэпіса).

кана́т

(рус. канат, ад н.-гр. kanati)

тоўстая моцная вяроўка з валакна або дроту.

каната́цыя

(п.-лац. cormotatio)

лінгв. дадатковае значэнне моўнай адзінкі або катэгорыі.

кана́ус

(перс. kanaus)

шаўковая тканіна з палатняным перапляценнем.

канацэфа́лум

(н.-лац. conocephalum)

пячоначны мох сям. канацэфалавых, які трапляецца па берагах ручаёў, у зацененых месцах, лагчынах.

канва́

(фр. canevas)

1) рэдкая сятчатая баваўняная або льняная тканіна, якая служыць асновай пры вышыванні;

2) перан. аснова чаго-н. (напр. сюжэтная к. рамана).

канваі́р

(фр. convoyeur = які суправаджае)

1) узброены чалавек, які суправаджае каго-н. для аховы або прадухілення ўцёкаў;

2) ваенны карабель або самалёт, які суправаджае для аховы асобнае судна ці групу суднаў.