Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

какафацы́дый

(н.-лац. coccophacidium)

сумчаты грыб сям. псеўдафацыдыевых, які развіваецца на апалых галінках хвоі, зрэдку на жывых дрэвах.

какафо́нія

(гр. kakophonia = дрэннае гучанне)

негарманічнае спалучэнне гукаў, непрыемнае для слыху.

каке́т

(фр. coquette)

амплуа актрысы ў дарэвалюцыйным рускім тэатры, якая выконвала ролі прыгожых маладых жанчын.

каке́тка

(фр. coquette)

1) жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетамі імкнецца падабацца мужчынам, звярнуць іх увагу;

2) верхняя частка сукенкі, блузкі, да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; гестка.

какі́ль

(фр. coquille)

металічная форма, у якой адліваюць розныя металічныя вырабы.

како́неіс

(н.-лац. cocconeis)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. ахнантавых, якая пашырана ў прэсных, марскіх і саланаватых водах.

како́с

(парт. cocos, мн. ад сосо)

1) тое, што і какосавая пальма;

2) какосавы арэх, плод какосавай пальмы.

како́савы

(ад какос)

які мае адносіны да какоса;

к-ая пальма — дрэва сям. пальмаў пашыранае ў тропіках; дае какосы.

како́тка

(фр. cocotte)

жанчына лёгкіх паводзін, якая жыве на ўтрыманні палюбоўнікаў.

каксава́ць

(ад кокс)

ператвараць у кокс.