Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каду́к

(польск. kaduk, ад лац. caducus)

1) права на атрыманне спадчыны без завяшчання ў даўняй Беларусі (16—17 ст.);

2) чорт, д’ябал; 3)уст. тое, што і эпілепсія.

кадуцэ́й

(лац. caduceus)

1) жазло бога Меркурыя, абвітае дзвюма змеямі, як сімвал міру ў старажытнарымскай міфалогіі;

2) жазло антычных паслоў як знак недатыкальнасці.

ка́дый

(кр.-тат., тур. kadi, ад ар. qadi)

суддзя ў мусульман, які разглядае справы на аснове мусульманскага права (шарыяту) і мясцовага звычаёвага права (адатý).

кады́к

(тат. kadyk = моцны, цвёрды, які выступае)

выпнутая храстковая частка гартані ў мужчын.

кадыкало́гія

(ад лац. codex, -dicis = кніга + -логія)

дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю падрыхтоўкі, склад і лёс рукапіснай кнігі; раздзел кнігазнаўства.

кадыфікава́ць

(с.-лац. codificare)

1) зводзіць законы краіны па асобных галінах права ў адзіную сістэму;

2) прыводзіць у пэўную сістэму якія-н. абазначэнні, правілы, палажэнні.

кадыфіка́цыя

(с.-лац. codificatio)

1) звядзенне законаў краіны па асобных галінах права ў пэўную сістэму (напр. к. законаў аб працы);

2) прывядзенне ў пэўную сістэму сукупнасці якіх-н. абазначэнняў, правіл, палажэнняў.

кадэі́н

(н.-лац. codeinum, ад гр. kodeia = макавая галоўка)

алкалоід опію фенантрэнавага рада, вытворнае марфіну, выкарыстоўваецца як болепатольны, заспакаяльны сродак і супраць кашлю.

кадэ́нцыя

(іт. cadenza)

1) тое, што і каданс;

2) віртуозны сольны эпізод у інструментальным канцэрце.

кадэ́т

(фр. cadet)

выхаванец сярэдняй ваенна-навучальнай установы (кадэцкага корпуса) у Расійскай імперыі (1732—1917 гг).