Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

камутаты́ўны

(лац. commutatus = пераменны)

перамяшчальны, звязаны з перамяшчэннямі; мат. к. закон — закон, які выражае нязменнасць сумы або выніку пры перастаноўцы складаемых або сумножнікаў.

камута́цыя

(лац. commutatio = змена)

1) працэс пераключэння электрычных злучэнняў у канструкцыях аўтаматыкі, электраэнергетыкі, электрасувязі і інш.;

2) лінгв. метад даследавання, які абапіраецца на тое, што пры зменах у адным плане мовы (напр. у плане выражэння) адбываюцца некаторыя змены ў другім плане (напр. у плане зместу);

3) працэс замены паншчыны і аброку грашовай рэнтай у перыяд феадалізму.

камуфле́т

(фр. camouflet)

1) ваен. падземны разрыў артылерыйскага снарада, міны, авіябомбы;

2) падземны ўзрыў, які спецыяльна робяць для разбурэння падземных пабудоў праціўніка;

3) перан. нечаканая непрыемнасць, няўдача.

камуфля́ж

(фр. camouflage)

1) спосаб маскіроўкі, пры якім прадметы, будынкі, ваенная тэхніка фарбуюцца ў плямы рознага колеру;

2) здольнасць некаторых жывёл прымаць афарбоўку прадметаў навакольнага асяроддзя.

камфара́, ка́мфара, камфо́ра

(с.-лац. camphora < гр. kamphora, ад ар. kāfūr)

бясколернае крышталічнае рэчыва з моцным характэрным пахам, якое здабываюць з камфараносных раслін; выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.

камфаро́сма

(ад камфара + гр. osme = пах)

травяністая расліна сям. лебядовых, пашыраная ў Паўд. Еўропе і Азіі; дае эфірны алей.

камфарта́бельны

(англ. comfortable)

утульны, з камфортам (напр. к-ая гасцініца).

камфе́н

(ад камфара)

вуглевадарод з групы тэрпенаў, бясколернае крышталічнае рэчыва з пахам камфары, якое змяшчаецца ў эфірных алеях, шкіпінары; выкарыстоўваецца для атрымання камфары.

камфо́ра

гл. камфара.

камфо́рт

(англ. comfort)

добраўпарадкаванасць і ўтульнасць жылля, грамадскіх устаноў, сродкаў зносін (у аўтамабілях, самалётах і інш.).