Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канструктыві́зм

(ад п.-лац. constmctivus = які складае аснову)

фармалістычны кірунак у мастацтве і архітэктуры 20 ст., які адмаўляе ідэйны змест і падмяняе мастацкі вобраз абстракцыяй 1.

канструктыві́ст

(ад канструктывізм)

паслядоўшк канструктывізму.

канструкты́ўны

(п.-лац. constructivus)

які можна ўзяць за аснову пры выпрацоўцы рашэнняў, вывадаў (напр. к-ая прапанова).

канстру́кцыя

(лац. constructio)

1) будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма (напр. к. маста, к. самалёта);

2) збудаванне, механізм складанай будовы (напр. жалезабетонная к.); 3)лінгв. спалучэнне слоў у мове (напр. к. сказа).

канструява́ць

(лац. construere = будаваць)

1) ствараць канструкцыю чаго-н., будаваць механізмы, машыны, збудаванні з выкананнем іх праектаў і разлікаў (напр. к. аўтамабілі);

2) ствараць у пэўным саставе (напр. к. прэзідыум з’езда).

канстры́ктар

(ад лац. constrictio = сцяжэнне, звужэнне)

мускул, які звужае які-н. прыродны канал у арганізме чалавека і жывёл.

канстытуа́нта

[фр. (assemblée) constituante = устаноўчы сход]

устаноўчы сход у Францыі з мэтай распрацоўкі або змены канстытуцыі 1.

канстытуі́раваць

(лац. constituere = устанаўліваць)

устанаўліваць, вызначаць склад, змест чаго-н. (напр. к. органы канферэнцыі).

канстытуты́ўны

(фр. constitutif, ад лац. constitutus = вызначаны)

які складае аснову чаго-н. (напр. к-ыя ферменты).

канстыту́цыя

(лац. constitutio = будова; устанаўленне)

1) асноўны закон дзяржавы;

2) будова арганізма, склад цела (напр. к. чалавека).