Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кальпаско́п

(ад гр. kolpos = похва + -скоп)

прыбор для даследавання жаночых палавых органаў, які стварае штучнае асвятленне і павелічэнне ў 20—30 разоў.

кальпі́т

(ад гр. kolpos = похва)

тое, што і вагініт.

кальра́бі

(ням. Kohlrabi)

разнавіднасць агароднай капусты з патаўшчэннямі на сцябле.

кальра́ўшыя

(н.-лац. cohlrauschia)

травяністая расліна сям. гваздзіковых з вострым лісцем і ружовымі або чырвона-ліловымі кветкамі ў галоўчатых суквеццях, пашыраная ў Сярэд. Еўропе, Малой Азіі; на Беларусі заносная.

кальсо́ны

(фр. caleçons)

споднія мужчынскія штаны; споднікі.

ка́льцый

(н.-лац. calcium, ад лац. calx, -lcis = вапна)

хімічны элемент, шчолачны метал серабрыста-белага колеру, які ўваходзіць у састаў вапнякоў, мармуру і інш.

кальцы́на

(ад лац. calx, -lcis = вапна)

сплаў волава з свінцом.

кальцына́цыя

(лац. calcinatio)

праграванне мелу, вапняку, соды, солей, руд і іншых рэчываў з мэтай іх акіслення, разлажэння і інш.

кальцыно́з

(ад кальцый + -ноз)

адклады солей кальцыю ў скуры.

кальцы́т

(ад лац. calx, -lcis = вапна)

мінерал класа карбанатаў састаўная частка вапняку, мармуру і інш.; вапнавы шпат.